Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Відэаматэрыялы

Юрыдычны адрас: 225209 Брэсцкая вобл., г. Бяроза, вул.

Рэжым працы школы:

Панядзелак-пятніца 07.30-18.30

Субота 09.00-13.00

РАСКЛАД ЗВАНКОЎ

I змена

8.00-Інформ.гадзіна (панядзелак)

8.20-зарадка

1. 8.30 – 9.15

2. 9.30 – 10.15

3. 10.30 – 11.15

4. 11.30 – 12.15

5. 12.30 – 13.15

Наш герб, сцяг і гімн

 
  
        


Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.

I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ёй дум маiх сям'я
I снiць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.

 

Гісторыя нашай школы бярэ свой пачатак з верасня 1993 года.

У 1993-1994 навучальным годзе школа размяшчалася на тэрыторыі чырвоных казармаў. У гэты час у школе навучалася 8 класаў-камплектаў. Першым дырэктарам школы была Басік Галіна Васільеўна, намеснікам дырэктара-Турына Марына Васільеўна.

З 1994 г. па 1998 г. школа размяшчалася ў будынку цяперашняга Цэнтра дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі па вуліцы Леніна, д. 74. У гэты перыяд у школе навучалася каля 400 навучэнцаў. Навучанне ажыццяўлялася ў дзве навучальныя змены.

З 21 кастрычніка 1998 года цяперашняе будынак пачатковай школы стала сапраўдным упрыгожаннем вуліцы Лейтэнанта Тышкевіча. У той час у 7 класах-камплектах навучалася 178 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гаспадарчыя клопаты і навучальны працэс забяспечвалі 36 чалавек, з якіх 16-педагогі. Дырэктарам новай школы стала Ракіцкая Ірына Міхайлаўна, намеснікам дырэктара і па цяперашні час З'яўляецца Байдук Жанна Пятроўна.

З 1999 года ў школе ўведзена стаўка намесніка дырэктара па выхаваўчай працы і гэтую пасаду да 2011 года займала Труцько Людміла Аляксееўна. З кожным годам колькасць класаў-камплектаў і навучэнцаў павялічвалася.

З 2012 года школу ўзначальвае Базаревская Ларыса Аляксандраўна, намеснікі дырэктара Байдук Жанна Пятроўна і Мшар Наталля Мікалаеўна.

2018/19 навучальны год намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце - Канавалава Вольга Мікалаеўна.

З 2020/21 навучальнага года намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце-Цюшкевіч Таццяна Аляксандраўна